ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
29
Пт, Сак

«Міс СЭФ - 2017»: конкурс прыгажосці і інтэлекту

На факультэце выбіралі самую прыгожую, разумную і таленавітую дзяўчыну. Адно з самых прыгожых мерапрыемстваў запомнілася цікавымі конкурсамі.

У конкурсе прынялі ўдзел 12 прадстаўніц прыгожага полу, сярод якіх курсанткі першага, другога і трэцяга курсаў. Барацьба за перамогу была вельмі напружанай, але нашы прыгажуні справіліся з хваляваннем і паказалі сябе з усіх бакоў. Вакал і танцы, гульня на фартэпіяна і чытанне вершаў, вось што заўзятары ўбачылі на сцэне факультэта.

Уражаннямі за кулісамі падзялілася адна з удзельніц - курсантка 2 курса Вольга Бабёнок:

- Шчыра кажучы, я вельмі моцна перажываю. Для мяне гэты конкурс у навінку. Нават калі не атрымаю перамогу, для мяне гэта будзе добры вопыт.

За кулісамі падчас конкурсу панавала абстаноўка ўзаемаразумення і падтрымкі. Што вельмі цешыла, дзяўчыны Акадэміі МУС на самай справе вельмі згуртаваныя і добрыя ў адносінах адзін да аднаго.

Конкурс красоты на факультете

Не гледзячы на тое, што конкурсных заданняў было шмат, час праляцеў хутка. Таленты, інтэлект і прыгажосць дзяўчат ацэньвала кампетэнтнае журы на чале з намеснікам начальніка факультэта па рабоце з асабовым складам палкоўнікам міліцыі Віталём Куцко. У выніку, званне другой віцэ-міс атрымала першакурсніца Вікторыя Гулевіч, першай віцэ-міс стала Вольга Бабёнок. Пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс СЭФ-2017» аб'яўлена дзяўчына другога курсу Аліна Гнядзько. Пасля мерапрыемства кіраўніцтва факультэта запрасіла ўсіх гледачоў, удзельніц і арганізатараў на дыскатэку - тут можна было і адпачыць, і патанцаваць.

- Для мяне ўсё гэта так нечакана! - пасля ўручэння кароны падзялілася радасцю Аліна. - У галаве не ўкладаецца, што з 12 дзяўчат менавіта я стала пераможцай. Усе суперніцы - малайцы, і кожная з іх мела шанец на перамогу. Хачу пажадаць дзяўчатам поспехаў у далейшым. Упэўнена, што гэта не апошні конкурс прыгажосці на факультэце.


Ягор Раханскі,
1 курс.
Фота Іллі Грыгаровічаа

Навіны