ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
20
Сб, Кра

Каманда СЭФ - пераможца чэмпіянату па страйкболе

Першасная арганізацыя БРСМ Акадэміі МУС сабрала 19 каманд на чэмпіянаце па страйкболе. На спаборніцтвах фартуна ўсміхнулася адной з каманд СЭФ.

Цяперашні чэмпіянат прайшоў у спартыўным клубе «Барс». У склад кожнай каманды ўваходзіла 6 чалавек. Ўдзельнікі прадэманстравалі добрую фізічную падрыхтоўку, трапнасць, уменне прымаць правільныя тактычныя рашэнні. Былі таксама і дэбютанты падобных спаборніцтваў у асобе першых курсаў трох факультэтаў, якія паказалі нядрэнны вынік і на роўных спаборнічалі са старэйшымі курсамі.

Першакурснік следча-экспертнага факультэта Уладзіслаў Паўлавіч падзяліўся ўражаннямі:

- Упершыню ўдзельнічаў у падобных спаборніцтвах і вельмі задаволены вынікам сваёй каманды. Мы сабраліся такім складам упершыню, але паказалі вельмі добры вынік. У наступным годзе пастараемся ўлічыць свае памылкі і перамагчы.

Каманда 1 курса СЭФ трапіла ў групу да сур'ёзных сапернікаў, але здолела тут заняць другое месца. У фінальных гульнях чэмпіянату перамог 4 курс СЭФ. Другое месца занялі прадстаўнікі 3 курса крымінальна-выканаўчага факультэта, трэцяе месца - каманда 3 «Б» курса факультэта міліцыі.

«Пяршоўка» БРСМ пад кіраўніцтвам сакратара Антаніны Барщун увесь час арганізуе актыўны адпачынак для моладзі. Гульня ў страйкбол спрыяе павышэнню ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі і развіццю лепшых традыцый правядзення камандных спаборніцтваў.


Андрэй Ляўчук,
следча-экспертны факультэт, 1 курс.
Фота Юрыя Чыжанкова,
факультэт міліцыі, 3 «В» курс

Навіны