ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
04
Сб, мая

Міжнародны дзень роднай мовы

У міжнародны дзень роднай мовы курсанты 2 курса следча-экспертнага факультэта наведалі бібліятэку факультэта, дзе атрымалі магчымасць убачыць выставу кніг на беларускай мове.

”Родная мова ажыўляе ў маёй душы ўспаміны з маленства , калі маці пела мне калыханку на беларускай мове”, — падзяліўся ўражаннямі курсант 2 курса Ягор Перашыўкін. Менавіта мова, такая звонкая і мілагучная, з’яўляецца душой народа і сёння яна актуальна, а беларускія словы выкарыстоўваюцца і не адышлі ў нябыт. Хлопцы нездарма наведаліся ў бібліятэку. Менавіта ў чытальнай зале яны атрымалі асалоду ад гучання роднага слова і атрымалі магчымасць абмеркаваць творы славутых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Васіля Быкава, Івана Шамякіна. Галоўная мэта правядзення дня роднай мовы на факультэце — захаваць гэты скарб, павысіць культуру маўлення курсантаў і канешне атрымаць асалоду ад гучання вершаў.


Соф'я Карчэўская 2 курс;
Фота аўтара.

Новостной калейдоскоп