ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Чц, Ліс

Кіраўніцтва следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Скачок Раман Уладзіміравіч

Начальнік следча-экспертнага факультэта

Скачок Раман Уладзіміравіч

падпалкоўнік міліцыі
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Кароткая біяграфія

У 2006 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію МУС, у 2012 годзе – ад'юнктуру навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС.

У 2006–2009 гадах праходзіў службу на пасадзе следчага следчай групы папярэдняга расследавання аддзела Кастрычніцкага РАУС Гомельскай вобласці, у 2012–2016 гадах пасля заканчэння ад'юнктуры працаваў у Акадэмii МУС на розных пасадах на кафедры расследавання злачынстваў, з кастрычніка 2016 года займаў пасаду намесніка начальніка кафедры расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта, з верасня 2019 года – начальнiк гэтай кафедры, з сакавіка 2021 года ўзначальвае следча-экспертны факультэт.

Лаўрэат стыпендыі (2018 год) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прызначанай таленавітым маладым навукоўцам. Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III і II ступені. Ганараваны іншымі ўзнагародамі і заахвочваннямі.

Друзік Андрэй Мікалаевіч

Памочнік начальніка следча-экспертнага факультэта па працы з моладдзю

Друзік Андрэй Мікалаевіч

падпалкоўнік міліцыі

Кароткая біяграфія

Пасля заканчэння ў 2001 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў службу ва ўнутраных войсках МУС займаў пасады ад камандзіра патрульнага ўзвода да начальніка службы вайсковай часці. У 2015-2020 гадах займаў пасады старэйшага інспектара, старэйшага інспектара па асобых даручэннях аддзела ідэалагічнай работы Акадэміі МУС.
З снежня 2020 года займае пасаду памочніка начальніка следча-экспертнага факультэта па рабоце з моладдзю.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені. Ганараваны іншых узнагарод і заахвочванняў.