ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
29
Пт, Сак

Экскурсія ў Гродна: курсанты наведалі музеі, замкі і храмы

«Падарожнічаць патрэбна тым, хто вучыцца» - словы Марка Твэна, з якімі няможна не пагадзіцца. Курсанты СЭФ ведаюць, як палепшыць навучанне.

Экскурсія - выдатная магчымасць змяніць становішча, атрымаць новыя ўражанні і веды, выдатны адпачынак, які на днях арганізавалі другакурснікі следча-экспертнага факультэта. Выхадны дзень рабяты правялі ў Гродна - культурнай сталіцы Беларусі 2014 года. Гэта горад, у якім жывуць людзі розных нацыянальнасцяў і дзе чэрпалі натхненне вядомыя пісьменнікі Уладзімір Караткевіч і Васіль Быкаў.

Невысокія будынкі на ціхай Савецкай вуліцы ствараюць адчуванне даўніны і самотнасці. У горадзе змесцаваны неверагоднай прыгажосці храмы. Скарыў сваёй веліччу Кафедральны сабор Святога Францыска Ксаверыя - адзін з самых старажытных у Еўропе. Часам яго завуць каталіцкім Фарным касцёлам.
На экскурсійным маршруце сустрэліся таксама Вялікая харальная сінагога і Свята-Барiса-Глебская Каложская царква. Дарэчы, гісторыя гэтага праваслаўнага храма пачалася яшчэ ў XII стагоддзі ў перыяд Старажытнай Русі.

Музеям была прысвечана асобная частка нашай экскурсіі. Так, курсанты наведалі музей гісторыі рэлігіі, Стары і Новы замкі, разваліны замка Вітаўта. Запомніліся пейзажы, якія адкрываюцца з вышыні Замкавай гары. Адмысловым музеем можна лічыць і гарадскі заапарк, толькі экспанаты жывыя. Мы ўбачылі тут самыя розныя віды жывёл.

Экскурсія завяршылася невялікім пікніком на беразе Нёмана. Выдатны настрой і незабыўныя ўражанні пакінула курсантам гэта падарожжа ў адзін з самых маляўнічых рэгіёнаў нашай радзімы.


Марыя-Ніка Жукава, 2 курс. Фота Андрэя Журбы

Навіны