ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
22
Нд , Сне

Да Дня маці - візіт у цэнтр дзіцячай анкалогіі

Курсанты нашага факультэта сумесна з мінскімі валанцёрамі наведалі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Курсанты міліцэйскай вну і сталічны «Клуб 5000» арганізавалі ва ўстанове свята, прымеркаванае да Дня мацi. Шчаслівы дзень - менавіта так кажа персанал анкацэнтра пра візіты валанцёраў, якія рыхтуюць для дзяцей забаўляльныя праграмы і дораць падарункі.

Клуб валанцёраў ужо шмат гадоў дапамагае захварэлым дзецям. Даведаўшыся пра чарговую акцыю, будучыя афіцэры таксама вырашылі дапамагчы і прапанавалі свайму факультэту паўдзельнічаць у арганізацыі свята. Кожны курсант унёс сваё лепту ў агульную добрую справу - закуплены сродкі першай патрэбы, інтэрактыўныя і мяккія цацкі, арыгінальныя падарункі для імяніннікаў. Курсанты прыклалі руку і да пакавання падарункаў, таксама дапамаглі з транспартацыяй і, вядома ж, выявілі творчы падыход у арганізацыі мерапрыемствы ў анкацэнтры.

Валанцёры горада і міліцэйскай вну сустрэліся на парозе ўстановы раніцай 10 кастрычніка. У шчаслівы дзень кожны пацыент анкацэнтра атрымаў запамінальны падарунак. Госці падрыхтавалі і канцэртавую праграму, у якой узяла ўдзел фіналістка трэцяга сезона шоу «Голас. Дзеці» Аляксандра Няхай. У актавай зале стала яшчэ весялей і ярчэй, калі на сцэну выйшаў адзін з самых любых дзіцячых герояў - клоўн паказаў захапляльныя фокусы і расказаў пацешныя гісторыі. Святочную атмасферу стваралі таксама роставыя лялькі. Кожнае дзіцё магло сфатаграфавацца з Карлсанам ці міньёнам.

Шчаслівы дзень запомніўся ўсім - і маленькім пацыентам, і персаналу, і самім валанцёрам, якія і надалей будуць праводзіць святочныя акцыі.


Павел Карнавух, 3 курс.
Фота Кацярыны Мiсевaй, 4 курс

Навіны