ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Чц, Ліс

Мінскі паўмарафон - традыцыя курсантаў

Штогод на дыстанцыі Мінскага паўмарафону курсанты следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС сустракаюць свята беларускай сталіцы.

Добрая фізічная падрыхтоўка - адно з абавязковых патрабаванняў, што падаюцца да кожнага будучага афіцэра. Трымаць сябе ў форме рабятам дапамагае не толькі навучальная дысцыпліна «Прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка», але і актыўны адпачынак. Удзел у спартовых святах і акцыях - курсанцкая ініцыятыва. Нядзіва, што і 9 верасня - на 951-я ўгодкі гарады - рабяты прабеглі Мінскі паўмарафон. Тысячы ўдзельнікаў, дзясяткі краін - менавіта ў такой атмасферы праходзіў забег.

Курсанты ўдзельнічалі у камандным і асабістым заліках. Прыкладам, чацвёртакурснік Ілля Клачок выйшаў на дыстанцыю 21,1 км, дзе беглі больш за тры тысячы чалавек. Вынік у хлопца не першы, але вельмі годны ў гэтак масавым забегу - фінішаваў 357-м!

- Мінскі паўмарафон - гэта магчымасць не толькі праверыць свае сілы, але і завесці шмат новых знаёмстваў, - падзяліўся ўражаннямі курсант. - Атмасфера мерапрыемства незвычайная, бо беглі вакол людзі розных узростаў і прафесій - ратаваннік МНС і шахцёр, лекар і клоўн. Нехта бег у касцюмах - тут чараўнік, там мядзведзь… Кожны, напэўна, паставіў перад сабой мэту і ўсімі сіламі імкнуўся да яе дасягнення.


Kацярыны Мiсевa, 4 курс. Фота аўтара

Навіны