Прадстаўнік МНС правяла ўрок з курсантамі следча-экспертнага факультэта па пытаннях пажарнай бяспекай.
Летняя пара з актыўным адпачынкам у самым разгары. Але важна не толькі добра адпачыць, але і зрабіць гэты адпачынак бяспечным як для сябе, гэтак і для іншых людзей.
Пазнавальны занятак па пытаннях пажарнай бяспекай для курсантаў следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС правяла выкладчык Універсітэта грамадзянскай абароны МНС капітан унутранай службы Алёна Колб. Афіцэр напомніла пра крыніцы ўзгарання, прычыны ўзнікненні пажараў, разгледзела з курсантамі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення ўзгарання, а таксама правілы карыстання вогнетушыльнікамі.
Падчас занятку асабоваму складу факультэта паказаны тэматычныя відэафільмы, адзін з якіх быў прысвечаны трагічным падзеям у г. Кемерава Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнік МНС пракаментавала ключавыя моманты, дапамагла курсантам убачыць і разабраць абмылы, дапушчаныя пры знішчэнні гэтай надзвычайнай сітуацыі.
Так як на календары лета, то нялішнім было напомніць моладзі пра забарону наведання лясоў у пажаранебяспечны перыяд і выпальванне сухой расліннасці, пра адміністрацыйную адказнасць за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах. Падрабязна казалі і пра выкананне правіл пажарнай бяспекі ў побыце.
Не пакінула без увагі супрацоўніца МНС і мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач!», расказаўшы курсантам пра яго інфарматыўнасць і карысць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
Занятак прайшоў у форме камунікавання. Курсанты падымалі перад адмыслоўцам праблемныя пытанні і разам з ёй шукалі на іх адказы. Будучыя афіцэры адзначылі, што сустрэча была вельмі інфарматыўнай і карыснай, атрыманыя веды абавязкова прыдадуцца як у далейшым жыцці, гэтак і ў службовай дзейнасці.
Кірыл Качан, 2 курс.
Фота Анатоля Садоўскага