ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
26
Чц, Сне

Курсанты СЭФ - удзельнікі конкурсу пастановак «Місія-жыць!»

Курсанты следча-экспертнага факультэта прынялі удзел у акадэмічным этапе конкурсу антынаркатычных пастаноў “Місія – жыць!”


19 сакавіка ў актавай зале факультэта міліцыі прайшоў акадэмічны этап конкурсу антынаркатычных пастановак "Місія - жыць".

Акадэмічны этап конкурсу антынаркатычных пастановак пад эгідай БРСМ "Місія - жыць!" прайшоў 19 сакавіка ў актавай зале факультэта міліцыі. Як адзначаюць самі арганізатары, мэтай дадзенага конкурсу з'яўляецца ўцягненне рабят усіх вякоў у прафілактыку шкодных звычак і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. На думку першага сакратара Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргея Клішэвіча, лекцыі з дастаткам лічбаў і статыстыкі не так добра засвойваюцца падлеткамі, як інфармацыя, пададзеная ў незвычайным фармаце.

Усе факультэты прэзентавалі свае пастаноўкі на суд гледачоў і бесстаронняга журы. Курсанты следча-экспертнага факультэта паказалі сваё бачанне праблемы наркотыкаў, адаптаваўшы ўрывак з п'есы "Гатэль двух светаў" французскага драматурга Эрыка-Эманюэля Шміта пад дадзеную праблематыку. Тое, што адбываецца на сцэне можна змясціць у адну фразу: "Каб пачаць жыць, часам трэба памерці". Героі, сабраныя на невялікім пляцку містычнай гасцініцы, жывуць сваё сапраўднае жыццё, знаходзячыся ў камяку.

У гатэлі двух светаў сустракаюцца душы герояў з розных сацыяльных пластоў і з рознымі лёсамі, на якія, так ці інакш, зрабілі ўплыў прыхільнасць да алкаголю і наркотыкаў. Падчас пастаноўкі галоўныя героі ўсведамляюць, што пражылі сваё жыццё неяк няправільна. У іх было столькі магчымасцяў, у іх было столькі любові і жаданні жыць, але алкаголь і наркотыкі, як сродак сыходу ад праблем, загналі іх у стан комы, стаў тым самым ключыкам да своеасаблівага чыстца - гатэля двух светаў. У ім іх душы чакаюць, што лекары выратуюць жыццё цела, і тады ліфт павязе душу ўніз, назад на Зямлю, ці ж выратаваць цела не атрымаецца і ліфт падыме душу наверх, у замагільны свет. Атрымаўшы месца ў гатэлі, а тым самым шанец паглядзець на сваё жыццё з боку, галоўныя героі ў выкананні курсантаў, пераасэнсавалі свой жыццёвы шлях.

"Курсанты, як будучыя праваахоўнікі, разумеюць усю важнасць падобных мерапрыемстваў, бо праблема наркаманіі і папулярызацыі шкодных звычак сярод падлеткаў стала, на жаль, як ніколі актуальная. Сваёй пастаноўкай мы хацелі ўсім паказаць пад іншым кутом гэтыя згубныя звычкі і як яны здольныя ў адно імгненне ламаць чалавечыя лёсы", - адзначыла ўдзельніца конкурсу, курсант 3 курса СЭФ Маргарыта Прэткель.

БРСМ мае намер актывізаваць працу па прафілактыцы наркаманіі ў сацыяльных сетках, прапагандаваць моду на здаровы лад жыцця праз мерапрыемствы па развіцці моладзевага і дзіцячага спорту. Будзе працягнута супраца з праваахоўнымі органамі і ўстановамі аховы здароўя па дзейнасці моладзевых атрадаў аховы правапарадку.

 


Па матэрыалам сайта БРСМ
Кірыл Качан, 2 курс.
Фота Екацярыны Місевай, 3 курс

Навіны